Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Наш гонар

Валерый Шарый

Штангіст, чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Манрэалі (1976). Заслужаны майстар спорту. Чэмпіён свету 1975, 1976 гг. Чэмпіён Еўропы 1975,1976. Пераможца Кубка Балтыкі 1969, 1972-1979 гг. Пераможца Кубка СССР 1971, 1978, 1979 гг.

У вагавых катэгорыях 82,5 і 901 кг устанавіў 13 рэкордаў свету і 15 рэкордаў СССР. Яго рэкорд у суме класічнага трохбор'я для атлетаў сярэдняй вагі (527,5 кг) названы вечным. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.

Усовіч Святлана і Усовіч Ілона

Выхаванкі трэнера-выкладчыка Кур'янчык С.М.

Удзельніцы Алімпійскіх гульняў 2004 г. у Афінах (9 месца); 4 месца - Алімпійскія гульні 2008 г. у Пекіне; 9 месца - Алімпійскія гульні 2012 г. у Лондане; сярэбраныя прызёры ЧС 2008гг. За час выступлення на міжнародных спаборніцтвах сёстры заваявалі 13 медалёў Еўропы і Міра, устанавілі 38 нацыянальных рэкордаў Рэспублікі Беларусь у бегу на 400м і эстафетным бегу 4х400м. На сённяшні дзень Усовіч Ілона ўваходзіць у склад зборнай нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.

Ваўчок Людміла

3МС РБ, выхаванка ДУ "Чэрвеньская СДЮШАР" (першы трэнер Мальчукова І.В.), чэмпіёнка Паралімпійскіх Гульняў у Турыне і Ванкуверы ў лыжных гонках і прызёр летніх - у Алімпійскіх гульнях Гульняў у Пекіне ў веславанні. З'яўляецца членам нацыянальнай Паралімпійскай зборнай па лыжных гонках і адаптацыйным веславанні. У 2011г. стала ўладальніцай Кубка Свету ў лыжных гонках. У 2012 г. на летніх Паралімпійскіх гульнях у Лондане заваявала бронзавую ўзнагароду. З'яўляецца членам нацыянальнай Паралімпійскай каманды для выступлення на зімовых і летніх Паралімпійскіх гульнях.

Лаўрык Андрэй

Выхаванец ДУ "Чэрвеньская СДЮШАР" (першы трэнер Чарнавец А.А.), майстар спорту па футболе, лепшы футбаліст Рэспублікі Беларусь 1997 г., двухразовы ўладальнік Кубка Расіі, двухразовы Чэмпіён Казахстана.

Яблонскі Яўген

Выхаванец ДУ "Чэрвеньская СДЮШАР" (трэнер Балоцін А.І.), майстар спорту па футболе, гулец асноўнага складу каманды БАТЭ, удзельнік Лігі чэмпіёнаў.

Трапашка Дзяніс

выхаванец ДУ "Чэрвеньская СДЮШАР", гулец асноўнага складу "Славія Мазыр".

Яроцкі Дзмітрый

Выхаванец ДУ "Чэрвеньская СДЮШАР", бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы па самба.

Вятохіна Ірына

Выхаванка ДУ «Чэрвеньская СДЮШАР», у 2012 г. на Чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі ў Афінах заняла 5 месца, у 2013г. на Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у Партугаліі - 5 месца, удзельнік Чэмпіянату Еўропы сярод моладзі, Аўстрыя 26-28.10.2014г.

Серпітоўскі Сяргей

Выхаванец ДУ "Чэрвеньская СДЮШАР", у 2013 г. на Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у Партугаліі заняў 5 месца.

Варава Дзяніс і Навумчык Анастасія

Выхаванцы аддзялення таэкванда, у 2011 г. занялі 5 месца на Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў, які праходзіў на Кіпры.

Кароль Алена

Выхаванка ДУ "Чэрвеньская СДЮШАР", у 2009 г. стала сярэбраным прызёрам Першынства Еўропы па вольнай барацьбе, якія праходзяць у г. Тбілісі.

Акуліч Ягор

Выхаванец ДУ «Чэрвеньская СДЮШАР, КМС, спартсмен-навучэнец РГУАР, шматразовы пераможца і прызёр першынстваў Мінскай вобласці, АДМ, Міжнародных турніраў.

Мастоўская Вераніка

Выхаванка ДУ "Чэрвеньская СДЮШАР", КМС, спартсмен-навучэнец РГУАР, шматразовая пераможца і прызёр першынстваў Мінскай вобласці, АДМ, Міжнародных турніраў.

Лукашук Зміцер

Выхаванец ДУ "Чэрвеньская СДЮШАР", МС, трохразовы пераможца Першынства РБ, бронзавы прызёр Чэмпіянату РБ, удзельнік Першынства Свету (Аман, Іарданія) і Еўропы (Кракаў, Польшча)

Жораў Аляксей

Выхаванец ДУ "Чэрвеньская СДЮШАР", КМС, трохразовы пераможца Першынства РБ, удзельнік Першынства Свету (Аман, Іарданія).

Мажароўская Аліна

Выхаванка ДУ "Чэрвеньская СДЮШАР", КМС, пяціразовая пераможца Першынства РБ, бронзавая прызёрка Першынства Еўропы (Сафія, Балгарыя), Першынство Свету ў 2023г - 5 месца (Стамбул, Турцыя).