Футбольная каманда “Колас” (Чэрвень) далучылася да рэспубліканскай навагодняй добраахвотнай акцыі “Нашы дзеці”.
Гэтая добрая традыцыя існуе ў нашых футбалістаў ужо пяты год.
Сёлета капітан каманды Дзмітрый Чысты, нападаючы Дзяніс Трапашка, абаронца Юрый Весялоў, прэс-сакратар Ігар Адамовіч і адзін са спонсараў “Коласа” Павел Гавароўскі завіталі з падарункамі да навучэнцаў Чэрвеньскай СДЮШАР, якія дасягнулі значных спартыўных поспехаў на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Яны ўручылі рукзакі лёгкаатлетам Ангеліне Кур’янчык і Мікіту Занкевічу, плыўчысе Валерыі Вяснянка, футбалістам Вікторыі Ермаковіч, Аксінні Пірштук, Івану Нехаю, Андрэю Забаўскаму, Цімафею Дзьячэнку, Глебу Бубеньку і барцу Арсенію Лушчыку.