Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.12.2020

Навучэнец Чэрвеньскай СДЮШАР атрымаў у падарунак мяч ад губернатара

Не зусім звычайным выдаўся сённяшні пачатак трэніроўкі ў юных футбалістаў Чэрвеньскай СДЮШАР 2008-2009 гадоў нараджэння. Да іх завітаў начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўген Булойчык. Напярэдадні Новага года ён прывёз дзецям падарункі.

Каманда атрымала трэніровачныя мячы ад абласнога выканаўчага камітэта, а дванаццацігадовы навучэнец Мікіта Зыгмантовіч – асабісты падарунак ад губернатара Міншчыны Аляксандра Турчына – мяч славутага англійскага футбольнага клуба “Чэлсі”. Намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Ала Шахоцька таксама ўручыла Мікіце салодкі навагодні падарунак.

Як адзначыў Яўген Булойчык, падораныя мячы – знак падтрымкі кіраўніцтва вобласці таленавітым юным спартсменам.

– На Міншчыне, як і ў цэлым ў краіне, развіццю спорту надаецца адмысловая ўвага, – сказаў ён. – Вось і ў Чэрвені, дзякуючы клопату дзяржавы, пабудавалі цудоўны фізкультурна-аздараўленчы комплекс, новае аблічча набыў стадыён СДЮШАР.

Падчас гутаркі з дзецьмі Яўген Булойчык назваў прысталічную вобласць самым футбольным рэгіёнам краіны. Пацвярджэнне таму – сёлетнія вынікі чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе, дзе ўвесь п’едэстал гонару занялі менавіта яе прадстаўнікі – салігорскі “Шахцёр”, барысаўскі БАТЭ і жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”.

Яўген Булойчык нагадаў, што Чэрвеньшчына багатая на футбольныя таленты: сярод іх – тытулаваныя Андрэй Лаўрык і Яўген Яблонскі. Ён выказаў спадзяванне на тое, што і сярод цяперашніх навучэнцаў спартшколы вырастуць футбольныя зоркі. А шчаслівы ўладальнік мяча ФК “Чэлсі” Мікіта Зыгмантовіч згуляе ў англійскай прэм’ер-лізе.

                                                                                                                                Газета "Раённы веснiк"