Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.02.2021

Футбалісты Чэрвеньскай СДЮШАР выйшлі ў фінал абласнога першынства

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Вікторыя” ў Мар’інай Горцы адбыліся занальныя спаборніцтвы першынства Мінскай вобласці па міні-футболу сярод выхаванцаў ДЮСШ, СДЮШАР і ФК 2009 года нараджэння.

Паспяхова выступіла тут каманда Чэрвеньскай СДЮШАР. Выхаванцы трэнераў Ігара Філічонка, Аляксандра Балоціна і Максіма Шалабнёва перамаглі  гаспадароў пляцоўкі – 4:2, равеснікаў з Беразіно – 5:0, Дзяржынска – 9:1, а таксама “Аўгуст Бел” (Пухавіцкі раён) – 5:2, занялі першае месца ў групе і выйшлі ў фінал.

Фінальны турнір першынства плануецца правесці 20-21 лютага ў Чэрвені . Сапернікамі нашых юных футбалістаў будуць пераможцы астатніх чатырох занальных турніраў – каманды спартыўных школ футбольных клубаў “Шахцёр” (Салігорск) і “Гарадзея” (Нясвіжскі раён),  ДЮСШ Барысава і Маладзечна