Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.02.2021

“Каманда-2020”: у Чэрвені ўзнагародзілі лепшыя калектывы і лепшых па прафесіі

Цырымонія ўшанавання пераможцаў раённага спаборніцтва па выніках працы за мінулы год “Каманда 2020” адбылася 26 лютага ў Цэнтры культуры і адпачынку.

Адкрываючы ўрачыстасць, старшыня райвыканкама Віталь Казлоў зазначыў, што кожны работнік і працоўны калектыў, малы і сярэдні бізнес унеслі свой уклад ва ўстойлівае развіццё Чэрвеньшчыны не толькі летась, але і ў цэлым за пяцігодку. Большасць прагнозных паказчыкаў, вызначаных Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна да 2020 года, выкананыя са значным перавышэннем.

Падзяку ад старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта атырмала намеснік дырэктара Чэрвеньскай СДЮШАР Лілія Пфейфер

Старшыня райвыканкама Віталь Казлоў уручыў Дыпломы райвыканкама і грашовыя прэміі кіраўнікам лепшых арганізацый. Сярод  лепшых ўстаноў сацыяльнай сферы - Чэрвеньская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву

Цудоўную канцэртную праграму падаравалі ўдзельнікам свята салісты і народныя калектывы ўстаноў культуры раёна, а таксама беларускія эстрадныя выканаўцы.