Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.12.2022

Футбольная каманда “Колас” (Чэрвень) далучылася да рэспубліканскай навагодняй добраахвотнай акцыі “Нашы дзеці”

Футбольная каманда “Колас” (Чэрвень) далучылася да рэспубліканскай навагодняй добраахвотнай акцыі “Нашы дзеці”.
Гэтая добрая традыцыя існуе ў нашых футбалістаў ужо пяты год.
Сёлета капітан каманды Дзмітрый Чысты, нападаючы Дзяніс Трапашка, абаронца Юрый Весялоў, прэс-сакратар Ігар Адамовіч і адзін са спонсараў “Коласа” Павел Гавароўскі завіталі з падарункамі да навучэнцаў Чэрвеньскай СДЮШАР, якія дасягнулі значных спартыўных поспехаў на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Яны ўручылі рукзакі лёгкаатлетам Ангеліне Кур’янчык і Мікіту Занкевічу, плыўчысе Валерыі Вяснянка, футбалістам Вікторыі Ермаковіч, Аксінні Пірштук, Івану Нехаю, Андрэю Забаўскаму, Цімафею Дзьячэнку, Глебу Бубеньку і барцу Арсенію Лушчыку.